Палачане далучыліся да абласнога грамадзянска-патрыятычнага марафону «Адзіны»

05.09.2022

З 1 па 17 верасня ў Віцебскай вобласці пройдзе марафон «Адзіны», які прысвечаны Дню народнага адзінства.

5 верасня полацкія веласіпедысты СДЮШАР №2, пераможцы і прызёры розных спаборніцтваў, прынялі эстафету ва Ушацкага раёна, які перадаў ім ручнік і сцяг Беларусі. У Полацку спартсменаў з галоўным сімвалам беларускай дзяржаўнасці сустракалі на плошчы Францыска Скарыны.

Тут усіх удзельнікаў чакала яркае свята! Былі прэзентаваны ручнікі рэгіёнаў, якія з Полацка адправяцца далей па маршруце марафону. Удзельнікі патрыятычнага мерапрыемства выканала гімн краіны, а моладзь яшчэ прыняла ўдзел у акцыі «Роднае-народнае», Інтэрнэт-чэленджы «17», а затым усіх чакаў канцэрт «У адзінстве наша сіла». Творчыя калектывы Полаччыны падарылі ўсім прысутным добры настрой і зарад пазітыву.

Пасля святочнага прыпынку ў Полацку, дзяржаўны сцяг і ручнікі працягнулі свой шлях па Заходняй Дзвіне ў Наваполацк.

17 на цэнтральнай плошчы Віцебска адбудзецца ўрачыстая цырымонія перадачы сцяга і ручнікоў, а таксама марш-парад сцягоў Рэспублікі Беларусь з усіх раёнаў вобласці.

Фота Іллі ШВЯДКО. Аліны БАЛЬШАКОВАЙ.

Крыніца: pvestnik.by