1 верасня. У гэты дзень заўсёды па-асабліваму стукаюць сэрцы. Дзіцячыя - у радасным прадчуванні сустрэч з аднакласнікамі і настаўнікамі, з новымі ведамі і адкрыццямі. Дарослыя - з трапятаннем і надзеямі, што ўсё ў навучальным годзе ў нашых хлопцаў складзецца паспяхова…
На Полаччыне, як і па ўсёй рэспубліцы, прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ведаў. На школьных лінейках гучалі шчырыя віншаванні і пажаданні цікавага падарожжа ў краіну Ведаў.
Фота Іллі ШВЯДКО, Віктара ЧАРНЯЎСКАГА. Надзеі КАЛУЖОНАК.
Крыніца: pvestnik.by