Хлебаробы Віцебскай вобласці да вечара 15 жніўня пераадолеюць экватар жніва

15.08.2022

Хлебаробы Віцебскай вобласці да вечара 15 жніўня пераадолеюць экватар жніва.

15 08 22 36

 

У мінулыя выхадныя была намалочана 500-тысячная тона збожжа. Праз некалькі дзён аграрыі дасягнуць паказчык мінулага года (на аналагічную дату было 683,7 тыс.т). Гэтаму спрыяе больш высокая ўраджайнасць - на 5,1 ц/га вышэй.

Усяго ў Віцебскім рэгіёне збожжавыя ўбраны з 48% плошчаў. У Полацкім раёне - з 47,9% плошчаў.

Завяршаецца абмалот азімага рапсу (95,2%). Па ўраджайнасці лідзіруюць Аршанскі (21,8 ц/га), Верхнядзвінскі (18,8 ц/га) і Віцебскі (18 ц/га) раёны. Пад ураджай 2023 пасеяна 12,4 тыс. га азімага рапсу (20,7% ад запланаванага).

Лён выцераблены на 9,5 тыс. га (80,1%), нарыхтавана 1,9 тыс. т ільнотрасты сярэднім нумарам 0,97.

Працягваецца нарыхтоўка кармоў другім укосам. Скошана 85,2 тыс. га (85,3%), на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 14,33 цэнтнера кармавых адзінак (+0,56 ц к. адз. да леташняга паказчыку).

Крыніца: pvestnik.by