Аддзяленнямі паштовай сувязі РУП «Белпошта» пачата дастаўка фізічным асобам паведамленняў на выплату гэтых падаткаў за 2022 год.
Нагадваем, што сёлета:
- не пазней за 15.11.2022 праводзіцца выплата авансавага плацяжу ў памеры 50% ад налічанай за 2022 год сумы маёмасных падаткаў (не пазней за 15.11.2023 робіцца выплата астатняй часткі маёмасных падаткаў за 2022 год);
- адменена льгота па падатку на нерухомасць у дачыненні да адной кватэры, якая знаходзіцца ва ўласнасці фізічнай асобы;
- уведзена новая форма паведамлення на выплату фізічнымі асобамі падатку на нерухомую маёмасць і зямельнага падатку, якая ўключае і транспартны падатак (паведамленне не змяшчае звестак аб прозвішчы, імені, іменi па бацьку і кантактным нумары тэлефона службовых асоб інспекцый).
Для атрымання тлумачэнняў грамадзяне могуць звярнуцца ў любую інспекцыю асабіста або па тэлефонных нумарах інспекцый па месцы размяшчэння маёмасці, указаным на сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, а таксама па наступных тэлефонах інспекцыі МПЗ па Полацкім раёне:
8 0214 74 18 27 Гавяза Алеся Аляксандраўна - намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзела;
8 0214 74 18 24 Зуева Аксана Уладзіміраўна - намеснік начальніка аддзела;
8 0214 74 18 24 Усовіч Таццяна Аляксандраўна - галоўны дзяржаўны падатковы інспектар;
8 0214 46 07 39 Калеснікава Святлана Віктараўна - галоўны дзяржаўны падатковы інспектар;
8 0214 46 75 10 Фандукова Анжэла Аляксандраўна - галоўны дзяржаўны падатковы інспектар;
8 0214 46 75 10 Чашава Ларыса Аляксандраўна - галоўны дзяржаўны падатковы інспектар;
8 0214 46 07 12 Насенка Наталля Яўгенаўна - галоўны дзяржаўны падатковы інспектар;
8 0214 46 07 12 Бугай Вольга Браніславаўна - вядучы рэферэнт;
8 0214 49 07 39 Аляксандрава Святлана Уладзіміраўна - вядучы рэферэнт.
У сувязі з выкладзеным, падатковая інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне рэкамендуе ўжо зараз падумаць аб своечасовай выплаце маёмасных падаткаў і зрабіць яе ў найбліжэйшы час пасля атрымання паведамлення.
Аплаціць падаткі можна любым зручным спосабам: ва ўстанове банка або паштовым аддзяленні сувязі, а таксама праз Інфа-кіёскі і Інтэрнэт-банкінг. Фізічныя асобы - члены гаражных кааператываў і садоўніцкіх таварыстваў могуць зрабіць выплату шляхам унясення сум плацяжоў гэтым арганізацыям, якія пералічаць іх у бюджэт.
Фізічныя асобы, якія маюць доступ да «Асабістага кабінета плацельшчыка» могуць ажыццявіць выплату плацяжоў праз гэты электронны сэрвіс.
Плаціце падаткі своечасова!
Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне