Паважаныя палачане!

04.08.2022

Запрашаем вас прыняць удзел у дабрачынным забегу!

У рамках культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокi. Крок да Алiмпу» 13 жніўня ў 11.30 у г. Полацку грамадскае аб'яднанне «Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі» арганізуе правядзенне дабрачыннага забегу «Кіламетры дабра». Дыстанцыя забегу каля 1 км, кошт стартавага ўзносу - 20,00 бел. рублёў. Сабраныя сродкі ад забегу пойдуць у дабрачынны фонд на лячэнне цяжкахворых дзяцей. Усім удзельнікам на фінішы будзе выдадзены памятны медаль.

Заявачны ўзнос з указаннем месца правядзення забегу (г.Полацк) аплачваецца ўдзельнікам на разліковы рахунак ГА «БФЛА» № BY70MMBN 30150000020101197344, у ААТ «Банк Дабрабыт»: адрас банка г. Мінск, вул. Камуністычная,49,пам.1 БІК MMBNBY22, УНП 100141126.