Адна з асноўных задач пры правядзенні ўборачнай кампаніі - не дапусціць узнікнення пажару. Як выконваюцца правілы бяспекі ў час жніва, праверылі работнікі Полацкага ГРАНС. Гэтым разам рэйдавыя групы наведалі сельгаспрадпрыемствы, размешчаныя на тэрыторыі Палтаўскага і Горанскага сельсаветаў.
Ратавальнікі праверылі наяўнасць першасных сродкаў пажаратушэння на камбайнах, зернетаках, тэхніцы, задзейнічанай на адвозцы збожжа, правялі апытанне па ведах патрабаванняў бяспекі работнікамі прадпрыемстваў.
Фота з архіва Полацкага ГРАНС.
Крыніца: pvestnik.by