Зацвердзілі новы памер бюджэту пражытачнага мінімуму

02.08.2022

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 21 ліпеня 2022 г. № 47 устаноўлены новыя памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2022 г.

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры Br328,50 (з 1 мая па 31 ліпеня 2022 г. - Br311,15).

Па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны наступныя памеры БПМ:

  • працаздольнае насельніцтва - Br366,23 (раней - Br347,20);
  • пенсіянеры - Br247,21 (раней - Br232,30);
  • дзеці ва ўзросце да трох гадоў - Br204,80 (раней - Br194,36);
  • дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў - Br284,60 (раней - Br270,8);
  • дзеці ва ўзросце ад шасці да васемнаццаці гадоў - Br350,06 (раней - Br330,26).

Пры гэтым прапарцыйна росту БПМ зменяцца і памеры:

  • дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей;
  • сацыяльных пенсій;
  • павышэнняў да пенсій, якія прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў;
  • даплат і надбавак пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
  • дапамог па догляду інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

«Гэтыя выплаты павялічыліся суразмерна росту БПМ на 5,6 %», – адзначылі ў прэс-службе Мінпрацы і сацабароны.

У прыватнасці, паводле інфармацыі ведамства, з 1 жніўня аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці складзе:

  • пры нараджэнні першага дзіцяці – Br3 285 (+Br173,5);
  • пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - Br4 599 руб. (+Br243).

Фота з інтэрнэт-крыніцы.

Крыніца: pvestnik.by