Актыў Полацкай раённай ветэранскай арганізацыі наведаў мемарыяльны комплекс «Прарыў»

01.08.2022

Актыў Полацкай раённай ветэранскай арганізацыі нядаўна наведаў мемарыяльны комплекс «Прарыў» ва Ушацкім раёне.

Паездка натхніла, і з'явілася жаданне, каб як мага больш людзей даведаліся пра гэта месца, прасякнулася важнасцю захавання гістарычнай памяці.

Вельмі рада, што атрымалася арганізаваць экскурсію, прымеркаваную да Года гістарычнай памяці, для членаў першаснай ветэранскай арганізацыі ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў». Яна адбылася дзякуючы падтрымцы дырэктара прадпрыемства А.С.Ярахновіча і старшыні прафсаюзнага камітэта А.П.Танкавід.

Мы наведалі Музей народнай славы ў г.п.Ушачы, мемарыяльны комплекс «Прарыў», сядзібу Васіля Быкава. Ветэраны ўшанавалі памяць загінуўшых і ў знак падзякі за мужнасць і гераізм усклалі кветкі да брацкага пахавання партызан, азнаёміліся з побытам і атрыбутамі ваеннага часу.

Паездка пакінула шмат прыемных уражанняў ва ўсіх удзельнікаў.

Я.Я.Фалькоўская,
старшыня
ветэранскай арганізацыі
ААТ «Полацкі КХП».

Крыніца: pvestnik.by