У гэтым годзе плацельшчыкі падатку на нерухомасць і зямельнага падатку будуць выплачваць гэтыя падаткі ў памеры 50% вылічанай за 2022 год сумы падаткаў. Застаўшыяся 50% неабходна будзе выплаціць толькі ў 2023 годзе (па тэрміне 15.11.2023).
Сума транспартнага падатку, якая падлягае выплаце 15.11.2022, памяншаецца на суму выплачанага ў 2021 авансу.
Фізічныя асобы не пазней 01.09.2022 атрымаюць адзінае паведамленне на выплату дадзеных падаткаў. Паведамленнi ад падатковага органа плацельшчыкі могуць атрымліваць у электронным выглядзе з дапамогай Асабістага кабінета, падлучыцца да якога можна ў любым падатковым органе альбо праз партал МПЗ. Доступ да Асабістага кабінета плацельшчыка – бясплатны!
Інспекцыя МПЗ па Полацкаму раёну