Аб новым пераліку рыбалоўных угоддзяў

01.08.2022

Полацкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што з 29 ліпеня 2022 года ўступае ў сілу рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 19 ліпеня 2022 № 380, якім вызначаны пералік рыбалоўных угоддзяў, у якіх можа ажыццяўляцца падводнае паляванне і лоўлю рыбы на дарожку з судоў з рухавікамі, пры якім дазваляецца выкарыстанне адной прынады або прынады на аднаго рыбалова ў светлы час сутак.

Са спісам вадаёмаў можна азнаёміцца на сайце Віцебскага аблвыканкама.

Звяртаем увагу, што парушэнне Правілаў аматарскага рыбалоўства цягне адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам.

Полацкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету тэл.77-43-27