Студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта будуць працаваць на міжнароднай студэнцкай будоўлі

11.07.2022

На будоўлях у Расіі гэтым летам будуць працаваць тры студатрады са студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Студэнцкі атрад «Дойліды» ўжо прыбыў у Рэспубліку Саха і прыступае да працы. Яны да канца лета застануцца на міжнароднай студэнцкай будоўлі «Поўнач» у Якуціі на Чаяндзінскім нафтагазакандэнсатным радовішчы. 15 падрыхтаваных хлопчыкаў і дзяўчынак будуць дапамагаць з укладкай тратуарных пліт, бардзюрнага каменя, бетоннымі работамі, добраўпарадкаваннем тэрыторый радовішча.

Атрад «Эўрыка», які складаецца з 20 чалавек, адправіўся ў Амурскую вобласць на касмадром «Усходні». Трэцi паедзе ў летнюю камандзіроўку ў Кемерава на міжнародную студэнцкую будоўлю «Кузбас».

Туды ў бліжэйшы час выязджаюць 13 студэнтаў універсітэта.


Летась на «Кузбасе» студатрад «Дойліды» стаў лепшым па выніках працы і атрымаў сцяг міжнароднай студэнцкай будоўлі.

На здымках: студэнцкі атрад «Дойліды»; атрад «Эўрыка». Фота ПДУ.

Крыніца: pvestnik.by