У экспазіцыі прадстаўлены работы ўдзельнікаў Маскоўскага фотаклуба «РАКУРС+», членаў Міжнароднага саюза фатографаў Юрыя Міронава і Віталя Авакяна.
Юрый Міронаў - кандыдат геолага-мінералагічных навук, дзеючы член Рускага геаграфічнага таварыства. Ён здзяйсняў паездкі ў рамках расійска-японскага навуковага праекта па прыродных ландшафтах, знаёміўся з разнастайнымі прыроднымі аб'ектамі - ад вострава Акінава на поўдні да Хакайда на поўначы. Віталь Авакян - кандыдат хімічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Федэральнага навукова-даследчага цэнтра «Крышталаграфія і фатоніка» Расійскай акадэміі навук, дацэнт кафедры Маскоўскага Фізіка-тэхнічнага інстытута. Яго архітэктурныя і жанравыя здымкі зроблены ў Токіо, Кіёта і іншых гарадах вострава Хансю.
Абодва фотамайстры падчас паездак у Краіну ўзыходзячага сонца захавалі найбольш яркія імгненні. Яны паказалі нам кветкі сакуры, памяць Хірасімы, агні японскіх гарадоў, загадкавыя замкі, сады камянёў…
Хочаце «пабываць» у далёкай Японіі? Прыходзьце ў Прыродна-экалагічны музей на выставу, якая будзе працаваць да 28 жніўня з 10.00 да 18.00 штодня, акрамя панядзелка.
Крыніца: pvestnik.by