Каўчэг з часціцай мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага будзе ў Полацкім раёне з 3 па 5 жніўня

28.06.2022

Па благаславенні Найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла 25 чэрвеня 2022 года ў межы Беларускай Праваслаўнай Царквы са Свята-Траецкай Сергіевай Лаўры быў дастаўлены каўчэг з часціцай мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага.

У гэтым годзе Руская Праваслаўная Царква адзначае 600-годдзе з дня здабыцця мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага. У азнаменаванне юбілейнай даты Камісіяй Рускай Праваслаўнай Царквы па развіцці пілігрымкі і прынясенні святынь пры падтрымцы шэрагу грамадскіх аб'яднанняў арганізавана маштабная праграма прынясення каўчэгаў з часціцамі мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага ў епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы.

Пакланіцца святыні на працягу найбліжэйшых месяцаў змогуць вернікі з больш за 60 епархій Расіі, Беларусі і Казахстана. На афіцыйным сайце Рускай Праваслаўнай Царквы апублікаваны зварот Яго Святасці з нагоды пачатку хроснага ходу са святыняй.

У межах Беларускай Праваслаўнай Царквы каўчэг з мошчамі будзе знаходзіцца да 8 жніўня 2022 года.

Графік знаходжання каўчэга з часціцай мошчаў у Віцебскай вобласці:

Полацкая епархія: з 3 па 5 жніўня

Віцебская дыяцэзія: з 5 па 8 жніўня

Крыніца: pvestnik.by