У гарачыя летнія дні значная частка жыхароў нашай краіны, асабліва ў выхадныя і святы, выязджае адпачыць ля вады. Так як пляжы ў такі час перапоўнены, большасць аддае перавагу ціхім і далёкім ад мітусні месцам – забароненым і неабсталяваным для купання. Аднак статыстыка паказвае, што адпачынак там часта становіцца для купальшчыкаў апошнім.
Улічвайце пытанні бяспекі пры планаванні адпачынку каля вады! Толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах, дзе арганізавана работа ратавальных пастоў, вы можаце атрымаць кваліфікаваную дапамогу.
Для зручнасці грамадзян МНС распрацавала карту пляжаў, дазволеных для купання.
Азнаёміцца з ёй можна па спасылцы.
Крыніца: pvestnik.by