МНС Віцебскай вобласці інфармуе: здарэннi на вадзе

28.06.2022

Купацца любяць і дарослыя і дзеці. Аднак купанне можа быць патэнцыйна небяспечным. Можа звесці курчай нагу. Пры ныранні ў незнаёмым месцы ёсць рызыка стукнуцца аб падводны камень. І нават добрыя плыўцы могуць не разлічыць сілы і пачаць тануць. Так, што ж можа чакаць нас на вадзе?

Сутарга. Узнікае даволі часта, прычым, калі і дзе заўгодна, таму трэба абавязкова ведаць, як з ёй зладзіцца. Па-першае, не панікуйце і не губляйцеся. Зрабіце глыбокі ўдых і акунiцеся пад ваду з галавой. Моцна ўхапіце рукой вялікі палец і моцна цягніце ступню на сябе, пакуль зведзеная нага не выпрастаецца. Адразу ж плывіце да берага.

Вір. Удыхніце як мага больш паветра, акунiцеся ў ваду і, зрабіўшы рывок у бок плыні, усплывіце.

Моцная плынь. Выкарыстоўвайце яе, каб наблізіцца да берага, але не плывіце ўпоперак.

Зараснікі багавіння. Заблытацца ў іх непрыемна, але не так страшна. Трымаючыся на плаву, спакойна падцягніце ногі і асцярожна вызваліцеся.

Утапленне. Галоўнае, трымаць сябе ў руках: не боўтайцеся, супакойцеся і перавярніцеся на жывот ці на спіну, раскіньце як мага шырэй рукі і ногі - так вы паднімецеся на паверхню. Каб зрабіць новы ўдых, лежучы на ​​жываце, падніміце галаву, а затым выдыхайце ў ваду. Лежачы на ​​спіне - дыхаеце павольна і глыбока. Не выдыхайце да канца, у лёгкіх заўсёды павінна заставацца паветра для падтрымання на плаву. У гэтых жа мэтах злёгку заграбайце рукамі ваду пад сябе. Трохі адпачніце і паціху перамяшчайцеся да берага.

Крыніца: pvestnik.by