У сераду, 29 чэрвеня, будзе пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі, месцамі чакаюцца моцныя ліўні. Днём у асобных раёнах град. Вецер няўстойлівы 3-8 м/с, пры навальніцах парывы могуць дасягаць 14 м/с, днём месцамі шквалістае ўзмацненне да 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 16-22 градусы, днём — плюс 29-34 градусы. Месцамі па Брэсцкай вобласці слупок тэрмометра падымецца да адзнакі плюс 35-36 градусаў, а па паўднёва-ўсходняй палове — да 24-28 градусаў цяпла.
Крыніца: pvestnik.by