Удзел у пасяджэнні Савета па працоўных і сацыяльных пытаннях пры райвыканкаме прынялі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня абласной арганізацыі прафсаюзаў Юрый Дзяркач, кіраўніцтва Полацкага райвыканкама, асобных прадпрыемстваў, лідэры найбуйнейшых галіновых прафсаюзных арганізацый.
Як адзначыла лідар прафсаюзаў Полацкага раёна Вольга Захаранка, раённае Пагадненне ўключае ў сябе ўзаемныя абавязацельствы бакоў, якія рэгулююць пытанні садзейнічання занятасці насельніцтва, аплаты працы, сацыяльных гарантый, абароны працоўных правоў, аховы працы і сацыяльнага партнёрства. Пагадненне максімальна канкрэтызавана і з'яўляецца асновай пры распрацоўцы калектыўных дагавораў у арганізацыях.
Подпісы пад дакументам паставілі старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Марковіч, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольга Захаранка, ад наймальнікаў – старшыня Саюза наймальнікаў, генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Полацк-Шкловалакно» Раман Блізнёў. Дакумент устанаўлівае ключавыя прынцыпы сацыяльна-працоўных адносін і напрамую закранае інтарэсы нашых грамадзян, занятых у розных галінах эканомікі.
«Важна, каб кожны чалавек адчуваў сябе абароненым: як у плане сацыяльных гарантый, так і з пункту гледжання бяспекі і аховы працы, а яго праца – годна і справядліва аплачвалася. Задача адзіная — стварэнне годных умоў для працы нашых грамадзян, раскрыць багаты патэнцыял. Усе разам мы павінны стымуляваць развіццё прадпрыемстваў, і як следства - эканомікі Полацкага раёна. Гэта залог нашага агульнага дабрабыту», - адзначыў Ігар Марковіч.
Фота Святланы ЧАРКОЎСКАЙ.
Крыніца: pvestnik.by