Народны клуб «Літаратурны каўчэг» Полацкага раённага цэнтра культуры пакарыў Керч

23.06.2022

З 10 па 16 чэрвеня ў горадзе-героі Керч праходзіў XXIV Міжнародны фестываль антычнага мастацтва «Боспарскiя агоны». Сёлета тэрмін яго правядзення супаў з VIII Міжнародным літаратурна-музычным фестывалем «Iнтэлігентны сезон».

У фестывалі прынялі ўдзел аўтары з 9 краін, у тым ліку з Беларусі. Полатчыну прадставілі кіраўнік народнага клуба «Літаратурны каўчэг» Полацкага раённага цэнтра культуры Святлана Чыжова і член клуба Вікторыя Сакалоўская.

Праграма фестывалю была насычанай: творчыя сустрэчы, прэзентацыі, майстар-класы, семінары, канферэнцыі, круглыя сталы, канцэртныя і тэатральныя паказы... Адбыліся малыя Алімпійскія гульні, літаратурныя старонкі «Паэты на табурэтцы», экскурсіі ў каменяломні і пячоры, выступленні на набярэжнай Керчанскага праліва. Таксама адбыўся творчы вечар Вікторыі Сакалоўскай і Святланы Чыжовай.

Аўтары прывезлі на радзіму ўзнагароды. Вікторыя Сакалоўская ўдастоена дыпломаў розных ступеняў у VIII Міжнародным літаратурна-музычным фестывалі «Iнтэлігентны сезон-2022»: I месца ў намінацыі «Паэзія. Каханне», II месца ў намінацыі «Паэзія. Прырода», II месца ў намінацыі «Паэзія. Для дзяцей», II месца ў намінацыі - «Песня. Паэт-песеннік», і дыплом за перамогу ў конкурсе на прыз глядацкіх сімпатый у намінацыі «Паэзія. Для дзяцей»

Святлана Чыжова ўзнагароджана трыма дыпломамі ў гэтым жа конкурсе: I месца ў намінацыі «Паэзія. Прырода», III месца «Паэзія. Для дзяцей», і прыз глядацкіх сімпатый у намінацыі «Вершы пра Расiю».

У рамках фестываляў таксама адбылося падвядзенне вынікаў Міжнароднага літаратурнага конкурсу «На крылах грыфона», які быў арганізаваны ў рамках маштабных мерапрыемстваў XXIV Міжнароднага фестывалю антычнага мастацтва «Боспарскiя агоны». Сакалоўская Вікторыя ўдастоена дыплома лаўрэата прэміі Аўтаномнай Рэспублікі Крым «Бронзавае пяро» ў намінацыі «Паэзія».

Народнаму клубу «Літаратурны каўчэг» падорана больш за 15 кніг з прысвячэннямі і аўтографамі, паступілі прапановы выдання ў Крыме паэтычных зборнікаў.

Больш таго, там жа прайшло ўзнагароджанне лаўрэатаў IV Міжнароднага літаратурнага конкурсу ім. С. Н. Сяргеева-Цэнскага, II у намінацыі «Паэзія» з уручэннем дыплома і памятнага медаля заняла Вікторыя Сакалоўская.

Фота з архіва народнага клуба.

Крыніца: pvestnik.by