У Беларусі падчас выпускных 10 чэрвеня ўзмоцняць меры бяспекі

10.06.2022

Меры бяспекі падчас выпускных вечароў будуць узмоцнены.

«10 чэрвеня для выпускнікоў 9-11-х класаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі нашай краіны адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да заканчэння навучальнага года. У сувязі з гэтым у навучальных установах будзе ўзмоцнены прапускны рэжым» — распавялі ў МУС.

Пасля афіцыйных урачыстасцяў у рэгіёнах для моладзі запланаваны розныя культурна-відовішчныя мерапрыемствы. Таксама будуць узяты пад асаблівы кантроль забаўляльныя ўстановы і іншыя месцы адпачынку.

Крыніца: pvestnik.by