Рыбалоўства як культура

09.06.2022

З адкрыццём рыбалоўнага сезона інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету просіць рыбаловаў-аматараў і грамадзян, якія наведваюць вадаёмы беражліва ставіцца да прыродных багаццяў, не пакідаць смецце на берагах вадаёмаў, стаянках, не кідаць яго ў ваду, не секчы дрэвы, распальваць вогнішчы толькі ў абсталяваных месцах.

Вада і рыба – два неацэнныя дары прыроды, непарыўна звязаныя паміж сабой. Чалавек карыстаецца рэсурсамі заўсёды, таму проста павінен ставіцца да іх рацыянальна. Тым не менш, культура прыродакарыстання, уласцівая некаторым нашым суайчыннікам, вымушае жадаць лепшага. Многія рыбакі ўспамінаюць, як падчас рыбалкі ім даводзілася выцягваць з вады самыя нечаканыя рэчы - абутак, адзенне, бытавыя рэчы. Часцяком гэтыя «трафеі» пакідаюць іх жа таварышы пасля зімовай рыбалкі, а яшчэ масу іншага дробнага смецця, якое пасля раставання лёду асядае на дне або прыбіваецца да берага.

Правілы вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства абавязваюць рыбаловаў падтрымліваць належны санітарны стан рыбалоўных угоддзяў, не пакідаць на іх берагах смецце і іншыя адходы, не дапускаць забруджвання. За выкананнем гэтых патрабаванняў дзяржінспектары будуць сачыць у маючым адбыцца сезоне. Злосных парушальнікаў прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры да 10 базавых велічынь.

Таксама Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства забараняецца стаянка механічных транспартных сродкаў у межах прыбярэжных палос водных аб'ектаў да 30 метраў ад берагавой лініі воднага аб'екта, мыццё транспартных і іншых тэхнічных сродкаў у межах водаахоўных зон водных аб'ектаў. За парушэнне дадзеных патрабаванняў Правілаў таксама прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 10 базавых велічынь.

Полацкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету

Тэл. 77-43-27