У адпаведнасці з рашэннем Полацкага райвыканкама на тэрыторыі Полацкага раёна вызначаны месцы масавага адпачынку грамадзян ля вады - штучны вадаём у в. Бельчыца і левы бераг Заходняй Дзвіны (у раёне Кургана Неўміручасці). Названым рашэннем устаноўлены месцы на тэрыторыі Полацка, забароненыя для купання: кар'еры па вул. Паркавай, правы бераг Заходняй Дзвіны, правы і левы бераг Палаты.




















