Адпачынак з карысцю

19.05.2022

У мэтах якаснай арганізацыі адпачынку, аздараўлення, занятасці дзяцей і падлеткаў у летні перыяд 2022 года Полацкім райвыканкамам прынята адпаведнае рашэнне.

Плануецца, што ў загарадных аздараўленчых лагерах «Космас», «Лясная казка», «Чайка», а таксама 9-дзённых «Азімут» і «Патрыёт» у тры змены адпачнуць каля 1500 школьнікаў. Пры школах будуць адкрыты лагеры з дзённым знаходжаннем, у якіх час з карысцю правядуць каля 2000 навучэнцаў. Аздараўленчыя лагеры таксама будуць дзейнічаць пры вучэбна-спартыўных установах, а лагеры працы і адпачынку - пры шэрагу школ Полацка і Полацкага раёна. Змястоўны вольны час будуць таксама забяспечваць рознаўзроставыя атрады на базе падлеткавых клубаў па месцы жыхарства.