Нагадаем, згодна з адпаведным распараджэннем Полацкага райвыканкама, агляд-конкурс праводзіцца па сямі намінацыях. Будуць вызначаны: найлепшае прадпрыемства (арганізацыя) па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі; лепшая ўстанова сацыяльнай сферы па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі; лепшая ўстанова гандлю і паслуг па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі; лепшая прыдамавая тэрыторыя шматпавярховай забудовы; лепшы пад'езд шматпавярховага дома; лепшае прыватнае домаўладанне; найлепшы сельскі населены пункт Полацкага раёна.
Наша газета гатова знаёміць чытачоў з удзельнікамі агляду-конкурсу, іх карысным вопытам, ідэямі па азеляненні і добраўпарадкаванні, над увасабленнем якіх яны працуюць. Тэлефануйце, расказвайце, дзяліцеся сваімі знаходкамі. Хай Полаччына з кожным годам становіцца ўсё прыгажэй! Кантактныя тэлефоны: 46-44-57, 8(029)218-30-63.
Паколькі конкурсныя дакументы павінны быць прадстаўлены (у электронным выглядзе) у аддзел ЖКГ райвыканкама да 20 верасня, наперадзе ў нас ёсць кавалачак вясны, цэлае лета і крыху восені, каб змяніць прастору вакол — зрабіць яе чыстай, камфортнай і стварыць прыгажосць. Перамагчы ў такім выпрабаванні на працавітасць і пачуццё стылю, вядома, здорава. Але добраўпарадкаванне - гэта той самы выпадак, калі галоўнае ўсё ж не перамога, а ўдзел, нефармальны, зацікаўлены. Таму што зробленае з намі ж і застаецца, дадае прывабнасці нашай малой радзіме, ну а прыз за перамогу - гэта прыемны бонус для натхнення і новых планаў.
Фота з інтэрнэт-крыніцы.
Крыніца: pvestnik.by