Асцярожна! Баршчэўнік!

11.05.2022

Баршчэўнік Сасноўскага – з'яўляецца адным з найбольш агрэсіўных чужародных відаў раслін у Рэспубліцы Беларусь, які наносіць значны эканамічны ўрон краіне і аказвае негатыўнае ўздзеянне як на экалагічныя сістэмы, так і здароўе людзей.

ДАВЕДКА: Баршчэўнік Сасноўскага з'яўляецца адным з сямі відаў раслін, уключанымі ў Пералік відаў раслін, распаўсюджванне і колькасць якіх падлягаюць рэгуляванню, устаноўленаму пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2016 г. № 1002.

Праблема баршчэўніка Сасноўскага - гэта вынік не ўцягнутых у гаспадарчы абарот і не апрацоўваемых земляў, на якіх расліна распаўсюджваецца з вялікай хуткасцю. Дзякуючы яго інвазіўнасці (здольнасць выцясняць іншыя расліны і пры адсутнасці апрацоўкі прырастаць кожны год на 15%), няўменню прыродакарыстальнікаў правільна і своечасова з ім змагацца, людзі часта атрымліваюць сур'ёзныя траўмы і апёкі, а баршчэўнік тым часам працягвае заваёўваць новыя тэрыторыі.

Найбольш эфектыўнымі метадамі барацьбы з баршчэўнікам Сасноўскага з'яўляюцца: хімічны з выкарыстаннем спецыяльных хімічных рэчываў - гербіцыдаў, якія выклікаюць гібель раслін; камбінаваны, заснаваны на выкарыстанні розных спосабаў.

Што нельга рабіць, знішчаючы месцы росту баршчэўніка Сасноўскага?

  1. Нельга пакідаць скошаныя расліны, кінутымі на месцы. Генератыўны парастак баршчэўніка мае ў сцябле вялікі запас пажыўных рэчываў - дастатковы, каб у галоўным парасоніку ўпаўшай расліны саспела завязаўшаеся насенне.
  2. Нельга дапускаць скошвання баршчэўнікаў у момант асыпання насення з раслін. У адваротным выпадку гэта будзе прыводзіць да большага рассейвання баршчэўніка.
  3. Нельга падчас працы з баршчэўнікамі быць распранутым або мець неабароненыя ўчасткі цела. Не змыты з цела на працягу сутак сок баршчэўніка пры трапленні на гэтыя месцы сонечнага святла (ультрафіялета) будзе прыводзіць да ўтварэння дэрматытаў па тыпе апёкаў.

Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага ў рэспубліцы ажыццяўляецца на падставе:

рэспубліканскіх планаў мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі, якія штогод зацвярджаюцца намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь;

раённых планаў мерапрыемстваў па рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці інвазіўных відаў раслін, якія зацвярджаюцца ў тэрмін да 1 красавіка мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі па ўзгадненні з тэрытарыяльнымі органамі Мінпрыроды.

На падставе зацверджаных раённых планаў па рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці баршчэўніка Сасноўскага ўпаўнаважаныя службовыя асобы тэрытарыяльных органаў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя да пачатку правядзення названых мерапрыемстваў накіроўваюць карыстальнікам зямельных участкаў пісьмовыя патрабаванні, якія змяшчаюць пералік месцаў і плошчы вырастання названай расліны, а таксама спосабы барацьбы з баршчэўнікам Сасноўскага, у тым ліку тэхналогію і тэрміны іх правядзення.

У выпадку ўстанаўлення фактаў невыканання, неналежнага або несвоечасовага выканання пісьмовага патрабавання (прадпісання) карыстальнікі зямельных участкаў прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 24.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя