Аб здзяйсненні валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб

06.05.2022

Да валютна-абменных аперацый адносяцца купля і продаж замежнай валюты за беларускія рублі, абмен аднаго віду замежнай валюты на іншы від замежнай валюты. Нагадаем, што здзяйсняць такія аперацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь законна можна толькі праз банкі і нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі, якія маюць адпаведныя спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі).

Набываючы (абменьваючы) валюту «з рук» варта разумець, што любыя гарантыі яе сапраўднасці адсутнічаюць. Купля тавару або паслуг за валюту таксама ў сілу сваёй незаконнасці пазбаўляе Вас гарантый на абарону сваіх правоў у выпадку, калі набыццё апынецца няякасным.

І калі вы ўсё ж вырашыліся на «беззаконне», то памятаеце аб адказнасці - сумы прадугледжаных санкцый наўрад ці rfine.wm такіх рызык: у першы раз штраф складзе ад 50 да 150 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, пры паўторным парушэнні на працягу года штраф складзе ўжо ад 150 да 200 базавых велічынь зноў жа з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Інспекцыя МПЗ па Полацкаму раёну