Мінімізацыя падаткаў пад кантролем

06.05.2022

Як паказала практыка «аптымізацыя» выплаты падаткаў можа ажыццяўляцца асобнымі падаткаплацельшчыкамі не праз прамое парушэнне норм заканадаўства, а праз прымяненне схем, якія дазваляюць здзяйсняць дзеянні фармальна не забароненыя, але пры гэтым накіраваныя на атрыманне падатковай выгады шляхам «злоўжывання» правам або здзяйснення «нерэальных» здзелак. Такія схемы сёння знаходзяцца на асаблівым кантролі падатковых органаў.

Так, у ходзе праверкі ТАА «Э», інспекцыяй выяўлена, што абсталяванне, увезенае Таварыствам з Германіі для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў Рэспубліцы Беларусь, мае беларускае паходжанне, то есць раней было вывезена з Беларусі. Для агульнага разумення адзначым, што абсталяванне, якое ўвозіцца ў рамках інвестпраекта, вызваляецца ад падатку на дабаўленую вартасць (ПДВ), а пры вывазе (экспарце) арганізацыя-экспарцёр карыстаецца льготнай стаўкай ПДВ у памеры 0%, прымяненне якой у дадатак дае магчымасць вяртаць з бюджэту сумы ПДВ. Па выніках праверкі даказана, што мэтай вывазу абсталявання з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і яго наступнага ўвозу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь была мінімізацыя падаткаў. Праведзена карэкціроўка падатковай базы і сумы падатку, у бюджэт дадаткова паступіла каля 80 тысяч беларускіх рублёў.

Інспекцыя МПЗ па Полацкаму раёну