Аб зборы за размяшчэнне рэкламы

06.05.2022

З 01.05.2022 размяшчэнне (распаўсюджванне) рэкламы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, уключаючы рэкламу ў сетцы Інтэрнэт абкладаецца зборам* за размяшчэнне (распаўсюджванне) рэкламы.

*уведзены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.03.2022 № 131 «Аб развіцці сродкаў масавай інфармацыі» на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Плацельшчыкамі збору з'яўляюцца рэкламадаўцы – беларускія юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, за выключэннем арганізацый, якія выкарыстоўваюць працу інвалідаў (пры іх колькасці не менш за 30%), папраўчых устаноў і прадпрыемстваў Дэпартамента выканання пакаранняў МУС.

Не абкладаецца зборам размяшчэнне (распаўсюджванне):

- на афіцыйных інтэрнэт-сайтах дзяржаўных органаў і дзяржаўных арганізацый, а таксама ў сродках масавай інфармацыі, рэдакцыямі якіх з'яўляюцца дзяржаўныя органы і дзяржаўныя арганізацыі;

- на дошках аб'яў;

- у будынках (памяшканнях, збудаваннях);

- сацыяльнай;

- мерапрыемстваў, у лік арганізатараў якіх уваходзяць дзяржорганы;

- аказваемай ў выглядзе падтрымкі арганізацыям фізкультуры і спорту;

- прадастаўленай рэкламараспаўсюджвальніку рэкламным агенцтвам (акрамя рэкламы дзейнасці або паслуг рэкламнага агенцтва і рэкламы дзейнасці або прадукта замежнага рэкламадаўцы, або ў выпадку вызначэння аб'екта рэкламавання (зместу рэкламы) рэкламным агенцтвам і замежным рэкламадаўцам).

Збор разлічваецца зыходзячы з кошту фактычна аказаных для рэкламадаўцы паслуг па размяшчэнні (распаўсюджванні) рэкламы без падатку на дабаўленую вартасць. Стаўка збору ў залежнасці ад месца размяшчэння рэкламы вызначана ў памерах 10% (у адносінах да вонкавай рэкламы, рэкламы на транспартных сродках, у салонах транспарту агульнага карыстання) і 20% (у астатніх выпадках).

Сума збору ўлічваецца пры падаткаабкладанні ў складзе затрат - у арганізацый, у складзе расходаў - у ІП.

Разлік збору прадстаўляецца плацельшчыкамі ў падатковыя органы па месцы пастаноўкі на ўлік па форме, устаноўленай у дадатку №39-6 да пастановы Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 03.01.2019 №2, - не пазней 20-га чысла месяца, наступнага за справаздачным кварталам. Выплачваецца збор пазней за 22-е чысло месяца падачы разліку.

Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне