Аб забароне на лоўлю рыбы на рацэ Заходняя Дзвіна паблізу плаціны Полацкай гідраэлектрастанцыі

05.05.2022

У сувязі з частымі выпадкамі парушэнняў правілаў рыбалоўства Полацкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што ў перыяд з 9 чэрвеня 2020 года па 8 чэрвеня 2025 года забаронена аматарскае рыбалоўства ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці на ўчастку ракі Заходняя Дзвіна ніжэй па цячэнні ракі Полацкай гідраэлектрастанцыі на адлегласці 2300 м да межаў населенага пункта Баяры.

Забарона ўстаноўлена пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 6 кастрычніка 2016 г. № 31 (са зменамі і дапаўненнямі).

Адказнасць за здабычу рыбы ў забароненым месцы прадугледжана ч. 1 арт. 16.25 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, штраф складае ад 10 да 30 базавых, таксама парушальніку прыйдзецца заплаціць за кожную асобіну злоўленай рыбы ў трохразовым памеры. У выпадку, калі шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, перавысіць 100 базавых велічынь, наступае крымінальная адказнасць па арт. 281 КК Рэспублікі Беларусь.

Тэлефон гарачай лініі 77-43-27