Белтэлекам 9 мая прадаставіць бясплатныя званкі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны

05.05.2022

«Белтэлекам» 9 мая прадаставіць інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны бясплатныя міжгароднія тэлефонныя размовы па Беларусі, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе прадпрыемства.

Бясплатныя міжгароднія размовы прадастаўляюцца c 00.00 да 24.00 9 мая аўтаматычным спосабам або з дапамогай тэлефаніста з хатніх тэлефонаў, абанентамі якіх з'яўляюцца Героі Савецкага Саюза, поўныя кавалеры ордэна Славы, інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і некаторыя іншыя катэгорыі асоб.

Умовы акцыі не распаўсюджваюцца на размовы з абанентамі мабільных аператараў, доступ у Інтэрнэт і карыстанне платнымі даведачна-інфармацыйнымі службамі, арганізаванымі па міжгароднім прынцыпе.

Акрамя таго, у гонар Дня Перамогі «Белтэлекам» прапануе ветэранам спецыяльныя ўмовы для падлучэння да ZALA.

Крыніца: pvestnik.by