Полацкія натарыусы правядуць бясплатнае кансультаванне грамадзян

05.05.2022

06 мая 2022 года натарыусы Віцебскай натарыяльнай акругі прымуць удзел у традыцыйнай рэспубліканскай акцыі па бясплатным кансультаванні грамадзян, прымеркаванай да Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

На працягу дня ўсе жадаючыя могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору або натарыяльнае бюро Віцебскай вобласці і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях афармлення спадчыны, завяшчання, падзелу маёмасці, шлюбнай дамовы, дагавора дарэння нерухомай маёмасці і іншых юрыдычных пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса. Звяртаем увагу, што атрымаць бясплатную прававую дапамогу можна як пры асабістым звароце да натарыуса, так і па тэлефонах натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама дыстанцыйна з ужываннем відэасувязі (мэсэнджары).

Актуальныя кантактныя тэлефоны, а таксама адрасы натарыяльных канторы натарыяльных бюро размешчаны на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by у раздзеле «Знайсці натарыуса».

Правядзенне падобных акцый, прымеркаваных да дзяржаўных свят і іншых памятных дат, для натарыяльнай супольнасці Беларусі стала традыцыйным. Мэтай такіх мерапрыемстваў з'яўляецца, перш за ўсё, забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню правасвядомасці, прававой культуры і граматнасці насельніцтва.

У Полацку можна звярнуцца па адрасе: вул. Успенская, 2 (натарыяльная кантора Полацкага раёна і г. Полацка) (тэл. 46-34-33).

Крыніца: pvestnik.by