Акцыя «Тыдзень лесу» пройдзе ў Беларусі з 9 па 16 красавіка

11.04.2022

Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае прыняць удзел у Рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу», якая пройдзе па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства прымеркавана да Года гістарычнай памяці і ахоплівае ўсе рэгіёны краіны.

Сёлета акцыя пройдзе ўжо ў 15 раз. Штогод яна ахоплівае ўсе большую колькасць удзельнікаў і кропак на карце краіны. Толькі ў 2021 годзе ў акцыі прыняло ўдзел каля 60 тысяч чалавек. Праца валанцёраў была арганізавана амаль у 3 тысячах аб'ектаў. Усяго за 7 дзён работнікі лясгасаў разам з валанцёрамі высадзілі 33 188 814 дрэў.

Нагадаем, што мэтай акцыі «Тыдзень лесу» з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да ляснога фонду. Асаблівы акцэнт пры гэтым робіцца на рабоце з падрастаючым пакаленнем.

Актыўная падтрымка акцыі з вашага боку паслужыць добрым прыкладам!

Стаць удзельнікам акцыі можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў ДЛГУ Полацкі лясгас (намеснік кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце, Пашкевіч Аксана Уладзіміраўна, тэл. 49-48-18) або ў бліжэйшае лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне.

Усіх валанцёраў забяспечаць неабходным пасадачным матэрыялам і інвентаром, а таксама пазначаць аб'екты, якія маюць патрэбу ў пасадцы лесу.