Конкурс праводзіцца ў два этапы. Першы этап конкурса праводзіўся на абласным узроўні. У Віцебскай вобласці прынялі ўдзел 6 прадпрыемстваў. Па выніках разгляду абласной камісіяй справаздач, прадстаўленых удзельнікамі конкурсу, месцы размеркаваліся наступным чынам:
У намінацыі «Арганізацыі, ва ўласнасці, гаспадарчым вядзенні ці аператыўным упраўленнi якіх знаходзіцца ад 25 да 100 адзінак механічных транспартных сродкаў»:
першае месца – таварыства з абмежаванай адказнасцю «Альянспласт»;
другое месца – транспартнае ўнітарнае прадпрыемства «Белтэхнасэрвіс».
У намінацыі «Арганізацыі, ва ўласнасці, гаспадарчым вядзенні ці аператыўным упраўленнi якіх знаходзіцца 100 і больш адзінак механічных транспартных сродкаў»:
першае месца - філіял «Аршанскае УМГ» ААТ «Газпром трансгаз Беларусь»;
другое месца - філіял «Аўтобусны парк №3 г. Орша» ААТ «Віцебскаблаўтатранс»;
трэцяе месца - філіял «Аўтатранспартнае прадпрыемства нумар 16 г. Глыбокае» ААТ «Віцебскаблаўтатранс».
Наваполацкая гарадская і
раённая інспекцыя прыродных
рэсурсаў і аховы навакольнага
асяроддзя