Індывідуальныя прамыя перамовы аб пастаўках прадукцыі буйным прамысловым прадпрыемствам

11.04.2022

Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў пры падтрымцы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе рэалізацыю Дарожнай карты па ўцягванні малога і сярэдняга бізнесу ў кааперацыйныя ланцужкі пры вытворчасці прадукцыі буйнымі прадпрыемствамі.

Суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва дадзена магчымасць удзелу ў індывідуальных прамых перамовах аб пастаўках прадукцыі буйным прамысловым прадпрыемствам.

14 красавіка 2022 г. запланавана правядзенне кантактна-кааперацыйнай біржы ў анлайн-фармаце праз правядзенне прамых перамоў з прадпрыемствамі, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь: ААТ «Белмедшкло», ААТ «Гомельшкло», ААТ «Гродзенскі шклозавод», ААТ «Гродзенскі шклозавод» філіял «Ялізава», ААТ «Шклозавод «Нёман», РУП «Белбудцэнтр» - кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛБУДЦЭНТР-ХОЛДЫНГ», ААТ «Гроднапрамбуд», ААТ «Будаўнічы трэст № 8», ААТ «Упраўленне механізацыі № 79», ААТ «Гомельскі ДБК», ААТ «Магілёўтэхмантаж», ААТ «Саюзпраммантаж», ААТ «Будтрэст № 2», ААТ «ММУ Нафтазаводмантаж».

Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку на сайце belarp.by (http://belarp.by/ru/subcontractation/zajakadljauch).

Сфармаваныя пералікі таварных пазіцый названых вышэй прадпрыемстваў прадстаўлены на сайце belarp.by

Спасылкі на падключэнне да біржы будуць накіраваны ўсім удзельнікам, якія аформілі заяўку на перамовы на сайце belarp.by.