Рэспубліканскі суботнік запланаваны на 16 красавіка

07.04.2022

Рэспубліканскі суботнік запланаваны ў Беларусі на 16 красавіка. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Кухараў пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях функцыянавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Разам з тым, зазначыў мэр, у сталіцы запланавана некалькі суботнікаў. «Думаю, мы ўвесь красавік будзем праводзіць суботнікі з прыцягненнем насельніцтва», - сказаў Уладзімір Кухараў.

Па яго словах, асноўная ўвага будзе нададзена азеляненню горада.

https://www.pvestnik.by/?p=85065