Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя

07.04.2022

Паважаныя грамадзяне!

Персанал Полацкага міжраённага аддзялення філіяла дзяржаўнай установы «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд» па Віцебскай вобласці прымае ўдзел у правядзенні

РЭСПУБЛІКАНСКАЙ ПАЖАРНА-ПРАФІЛАКТЫЧНАЙ АКЦЫІ ПА ПАПЯРЭДЖАННІ ПАЖАРАЎ І ГІБЕЛІ ЛЮДЗЕЙ АД ІХ У ЖЫЛЛЁВЫМ ФОНДЗЕ            

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду з 11 па 27 красавіка 2022 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам».

Мэта: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца з прычыны невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у т.л. у сельскай мясцовасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія ўчыняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Задачы:

  1. Інфармаваць насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, растлумачыць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжыванні спіртнымі напоямі.
  2. Аказаць дапамогу рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям, у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, аказаць дапамогу пазаштатным пажарным фарміраванням у арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы.
  3. Акцэнтаваць увагу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на неабходнасць правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай работы па забеспячэнні пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі, у т.л. павышэння ўзроўню супрацьпажарнай абароны домаўладанняў кватэр адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў.