На тэрыторыі г. Полацка і Полацкага раёна пройдзе агульнараённы суботнік

05.04.2022

На падставе распараджэння Полацкага райвыканкама ў суботу, 9 красавіка, на тэрыторыі г. Полацка і Полацкага раёна пройдзе агульнараённы суботнік.

Сіламі жыхароў Полатчыны запланавана прывесці ў належны санітарны стан тэрыторыі г. Полацка і іншых населеных пунктаў Полацкага раёна, тэрыторыі арганізацый вытворчай і сацыяльнай сферы. Члены працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый будуць працаваць на замацаваных за імі тэрыторыях, сельвыканкамам даручана арганізаваць уборку сельскіх населеных пунктаў з прыцягненнем насельніцтва.

Грашовыя сродкі, заробленыя на рабочых месцах у дзень правядзення суботніка, будуць накіраваны на добраўпарадкаванне парка «50-годдзя Савецкай улады» ў раёне Кургана Бессмяротнасці ў г. Полацку, а таксама пакрыццё выдаткаў на транспарціроўку ў вышэйпаказанае месца узораў ваеннай тэхнікі.

https://www.pvestnik.by/?p=85023