Віншаванне полацкай улады з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

04.04.2022

Паважаныя жыхары Полацка і Полацкага раёна, віншуем вас p Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Нас радняць агульныя духоўныя традыцыі і культура, шчырае імкненне да аб'яднання магчымасцей у мэтах сацыяльна-эканамічнага прагрэсу дзвюх краін, устойлівага развіцця і добрасуседства.
Гістарычны вопыт сведчыць аб высокім патэнцыяле саюза брацкіх народаў, і нам яшчэ трэба будзе сумесна ўпісаць нямала слаўных старонак у кнігу сусветнай гісторыі.

Саюз Беларусі і Расіі з гонарам праходзіць выпрабаванне часам. Справы гавораць лепш за любыя словы. Адзіныя культурныя і духоўныя каштоўнасці, актыўнае развіццё палітычных, эканамічных і гандлёвых сувязей складаюць надзейную аснову для далейшага ўмацавання партнёрскіх адносін.

Жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту і працвітання. Няхай мацнее саюз Беларусі і Расіі, пабудаваны на сяброўстве, узаемным даверы і разуменні.

І.І.Марковіч,
старшыня Полацкага райвыканкама.
І.Ф.Грыбовіч,
старшыня Полацкага райсавета дэпутатаў.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі - сімвал братэрства і духоўнага сваяцтва. Нашы народы захавалі гістарычную, духоўную і культурную супольнасць, актыўна развіваюць і ўмацоўваюць сувязі ў вытворчай сферы, сістэмах адукацыі і аховы здароўя. Для нашых дзяржаў характэрны высокі ўзровень даверу, узаемадапамогі, што садзейнічае цеснаму ўзаемадзеянню ў абароннай, знешнепалітычнай і гуманітарнай галінах. Актыўна развіваюцца і ўмацоўваюцца партнёрскія сувязі паміж рэгіёнамі. Пераканана, што нават у няпростых палітычных умовах нашы народы дастойна пройдуць гэты шлях, захаваўшы саюзніцкія адносіны, дынаміку развіцця ў розных сферах і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Жадаю ўсім здароўя, шчасця, аптымізму, поспехаў у імя працвітання нашых брацкіх народаў. Няхай у дамах і сем'ях расіян і беларусаў заўсёды пануюць любоў і дабрабыт.

Т.Г.Палушкіна, член Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь.

Свята, упісанае ў каляндар нашых краін, — падзея, якая аб'ядноўвае беларусаў і расiян. Нас радняць не толькі агульная гісторыя і культура, але і цесныя роднасныя сувязі, і імкненне да аб'яднання намаганняў і магчымасцей у мэтах устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця.

У няпростых умовах гэтага года мы яшчэ раз пераканаліся, наколькі каштоўнай і эфектыўнай з'яўляецца ўзаемная падтрымка.

Упэўнены, што сяброўства, давер і разуменне заўсёды будуць для беларусаў і расiян галоўнымі арыенцірамі на абраным шляху.

Няхай і ў далейшым умацоўваецца саюз Беларусі і Расіі ў імя працвітання брацкіх народаў, а ў нашым агульным беларуска-расійскім доме пануюць мір, спакой, дабрабыт і згода!

С.В.Адзінцова, Н.М.Шаўчук,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь.

https://www.pvestnik.by/?p=84917