Вынікі другога этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку

04.04.2022

У Віцебскім абласным арганізацыйным камітэце правялі падвядзенне вынікаў на абласным узроўні другога этапа рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку.

На другі этап абласнога ўзроўню рэспубліканскага конкурсу раённымі (гарадскімі) арганізацыйнымі камітэтамі было прадстаўлена 140 работ з раёнаў і гарадоў Віцебскай вобласці.

Разгледзеўшы прадстаўленыя матэрыялы, члены аргкамітэта адзначылі асаблівы каларыт дзіцячых работ, прадстаўленых навучальнымі ўстановамі, арыгінальную тэхніку выканання і кампазіцыйнае вырашэнне работ.

Аргкамітэт вырашыў:

ва ўзроставай групе ад 3 да 5 гадоў:

1-е месца (68 балаў): Тарану Льву, 4 гады, ДУА «Яслі-сад № 35 г. Наваполацка»;

2-е месца (66 балаў) Дубоўскай Марыя, 5 гадоў, ДУА «Язненскі яслі-сад Міёрскага раёна»;

3-е месца (65 балаў) Дубавец Вікторыі, 5 гадоў, ДУА «Яслі-сад № 45 г. Орша»;

ва ўзроставай групе ад 6 да 10 гадоў:

1-е месца (68 балаў): Падалінскаму Мікіце, 9 гадоў, ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Сянно iмя З.І.Азгура»;

2-е месца (65 балаў) Кавалеўскай Міраславе, 8 гадоў, ДУА «Дзіцячая мастацкая школа імя І.Ф.Хруцкага г.Наваполацка»;

3-е месца (62 балы) Аўхаронак Карыне, 9 гадоў, ДУА «Узмёнская яслі-сад–базавая школа».

Адзначыць арыгінальную тэхніку выканання і кампазіцыйнае рашэнне работ:

Чыгака Уладзіслава, 5 гадоў, ДУА «Яслі-сад № 30 г.Наваполацка»;

Глазко Дар'і, 6 гадоў, ДУА «Гімназія імя І.М.Ярашава г.Лепеля»;

Цар Евангеліны, 6 гадоў, ДУА «Яслі-сад № 35 г.Наваполацка»;

Гаравога Аляксандра, 8 гадоў, ДУА «Дзіцячая мастацкая школа імя І.Ф.Хруцкага г.Наваполацка»;

Фешчанок Алены, 9 гадоў, ДУА «Суйкоўская базавая школа Віцебскага раёна»;

Шыбека Арыны, 10 гадоў, ДУА «Беліцкая яслі-сад-сярэдняя школа Сенненскага раёна».

Працы пераможцаў (размешчаны ў раздзеле фотагалерэя на сайце Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя) накіраваны ў рэспубліканскі арганізацыйны камітэт для ўдзелу ў трэцім этапе конкурсу.

Выказваем падзяку ўсім удзельнікам конкурсу.

Наваполацкая гарадская і

раённая інспекцыя прыродных

рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя