Увазе недракарыстальнікаў, якія ажыццяўляюць горныя работы, звязаныя з бурэннем свідравін

04.04.2022

Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя звяртае ўвагу недракарыстальнікаў, якія ажыццяўляюць пошукавыя і разведачныя работы на падземныя воды пры свідраванні свідравін глыбінёй, якая перавышае ўзровень залягання першага ад зямной паверхні напорнага ваданоснага гарызонту, якія ажыццяўляюцца для стварэння адзіночных водазабораў, на неабходнасць дзяржаўнай рэгістрацыі работ па геалагічным вывучэнні нетраў, згодна з пунктам 1.3 артыкула 49 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб нетрах (далей – Кодэкс). Дзяржаўная рэгістрацыя работ па геалагічным вывучэнні нетраў з выдачай пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі работ па геалагічным вывучэнні нетраў ажыццяўляецца рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Беларускі дзяржаўны геалагічны цэнтр» на падставе пункта 6.2. Адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 г. № 156 (далей - Адзіны пералік).

Згодна з пунктам 2 артыкула 58 Кодэкса правядзенне горных работ, звязаных з бурэннем і абсталяваннем свідравін і іншых збудаванняў у нетрах, прызначаных для здабычы падземных вод (за выключэннем выпадку, прадугледжанага падпунктам 1.4 пункта 1 артыкула 17 Кодэкса), павінна ажыццяўляецца на падставе праектнай дакументацыі, якая прайшла дзяржаўную геалагічную экспертызу праектнай дакументацыі на геалагічнае вывучэнне нетраў. Выдача заключэння дзяржаўнай геалагічнай экспертызы праектнай дакументацыі на геалагічнае вывучэнне нетраў ажыццяўляецца рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Беларускі дзяржаўны геалагічны цэнтр» на падставе пункта 6.1.1. Адзінага пераліку.

Акрамя таго, на падставе падпункта 1.1 пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 05.11.2019 № 746 «Аб будаўніцтве водазаборных збудаванняў» юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі будаўніцтва водазаборных збудаванняў падземных вод (адной або некальких) глыбінёй больш за 20 метраў, прызначаных для здабычы падземных вод) пры тэхнічнай магчымасці выкарыстання існуючых цэнтралізаваных сістэм пітнога водазабеспячэння ажыццяўляецца пры ўмове ўзгаднення перадпраектнай (перадінвестыцыйнай) дакументацыі на будаўніцтва водазаборных збудаванняў з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам. Выдача рашэння аб узгадненні перадпраектнай (перадінвестыцыйнай) дакументацыі на будаўніцтва водазаборных збудаванняў падземных вод пры тэхнічнай магчымасці выкарыстання існуючых цэнтралізаваных сістэм пітнога водазабеспячэння, ажыццяўляецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі на падставе пункта 3.83 Адзінага пераліку.

Звяртаем асаблівую ўвагу юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія плануюць ажыццяўленне дзейнасці, звязанай з бурэннем свідравін для здабычы падземных вод глыбінёй больш за 20 м, на неабходнасць атрымання дазволу (пасведчання) на права свідравання свідравін для здабычы цвёрдых, вадкіх і газападобных карысных выкапняў глыбінёй больш за 20 метраў, якое выдаецца Дэпартаментам па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (далей – Дзяржпрамнагляд) на падставе пункта 20.1.12 Адзінага пераліку.

Даведачна: цяпер на Інтэрнэт-рэсурсе Дзяржпрамнагляду па спасылцы https://gospromnadzor.mchs.gov.by/administrativnye-protsedury/razresheniya/ размешчана інфармацыя аб арганізацыях, якія маюць адпаведны дазвол (пасведчанне). Колькасць такіх арганізацый па стане на 5 студзеня 2022 года складае 32 суб'екты.

Па інфармацыі Дзяржпрамнагляду, дадзеныя арганізацыі атрымалі дазвол на падставе ўсталявання ў іх у адпаведнасці з заканадаўствам:

- у штаце работнікаў адпаведнага профілю для выканання асобных відаў работ (аказання асобных відаў паслуг) у галіне прамысловай бяспекі, для якіх работа ў гэтай арганізацыі з'яўляецца асноўным месцам работы, а таксама дакументаў, якія пацвярджаюць іх кваліфікацыю і праверку ведаў;

- на праве ўласнасці, гаспадарчага вядзення, аператыўнага кіравання або іншай законнай падставе неабходных для ажыццяўлення заяўленай дзейнасці інжынерна-тэхнічнага абсталявання, вытворчай базы (памяшканнi, абсталяванне), адпаведных абавязковым для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне прамысловай бяспекі;

- тэхнічнай (тэхналагічнай) дакументацыі, дзяржаўных стандартаў і іншых тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якія змяшчаюць патрабаванні прамысловай бяспекі да выканання асобных відаў работ (аказання асобных відаў паслуг), якія плануе выконваць (аказваць) суб'ект прамысловай бяспекі.

На падставе пункта 5 артыкула 77 Кодэкса недракарыстальнікі, якія ажыццявілі работы па геалагічным вывучэнні нетраў, адначасова з геалагічнай інфармацыяй, абавязаны прадастаўляць у Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў тым ліку пашпарты адзіночных водазабораў.