Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Адзінцова прыняла ўдзел у інфармацыйна-адукацыйным праекце «Школа актыўнага грамадзяніна»

01.04.2022

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Адзінцова прыняла ўдзел у інфармацыйна-адукацыйным праекце «Школа актыўнага грамадзяніна» па тэме «Беларусь - краіна міру, дружбы і добрасуседства» ў СШ № 18 ім.Еўфрасінні Полацкай.

Яна сустрэлася з навучэнцамі 10-га класа. Акцэнт у выступе дэпутата быў зроблены на раскрыцці тэмы праз прызму змяненняў і дапаўненняў абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дэпутат спынілася на пытаннях захавання гістарычнай праўды і памяці, сацыяльнай адказнасці, рэалізацыі патэнцыялу моладзі і яе эфектыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці краіны і іншых.

Дырэктар школы Канстанцін Шухлеў падзякаваў Святлане Уладзіміраўне за ўдзел у мерапрыемстве і запрасіў хлопцаў выкарыстоўваць унікальную магчымасць асабіста пагутарыць з дэпутатам.

Школьнікаў цікавіў шырокі спектр пытанняў: у чым заключаецца дзейнасць дэпутата, як распрацоўваюцца законы, ёсць лі ў Палаце прадстаўнікоў моладзь, якія пытанні ўзнімаюць выбаршчыкі акругі і як яны вырашаюцца.

У завяршэнне сустрэчы С. У. Адзінцова падзякавала хлопцам за актыўнасць, пажадала ім у будучыні зрабіць правільны прафесійны выбар і заўсёды памятаць сваіх настаўнікаў.

https://www.pvestnik.by/?p=84926