У конкурсе прыняло ўдзел больш за сто юных музыкаў Беларусі і Расіі. Ярка прадставілі Полатчыну навучэнцы Полацкай дзіцячай школы мастацтваў. У родны горад яны прывезлі дыпломы лаўрэатаў.
Сафія Клачкова стала лаўрэатам I ступені ў намінацыі «Дэбют» (настаўнік М. М. Лапіцкая).
У намінацыі «Віртуоз» нашу школу годна прадставілі Варвара Зяцікава (настаўнік В. А. Левіна) — лаўрэат II ступені, Васіліса Шашукова (настаўнік Е. В. Люцько) — лаўрэат III ступені, Мікалай Сцяржанаў (настаўнік Т. I. Пашкевіч, канцэртмайстар Д. М. Баравік) — лаўрэат III ступені.
Адметна, што журы, сярод членаў якога былі вядомыя музыкі, узначаліла заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, салістка канцэртнай залы Сафійскага сабора Ксенія Пагарэлая.
Таксама Варвара Зяцікава выступіла ў гала-канцэрце фестывалю-конкурсу, які прайшоў на сцэне малой залы Белдзяржфілармоніі.