Белаграпрамбанк будзе працаваць бесперабойна, нягледзячы на адключэнне ад SWIFT

12.03.2022

Белаграпрамбанк пракаментаваў рашэнне Еўрапейскага саюза аб адключэнні банка ад SWIFT, паведамляе БЕЛТА.

Рашэннем Еўрапейскага саюза ААТ «Белаграпрамбанк» з 20 сакавіка будзе часова адключана ад міжбанкаўскай супольнасці фінансавых тэлекамунікацый — SWIFT. «Разам з тым банк загадзя правёў усю неабходную працу па забеспячэнні бесперабойнай дзейнасці ў частцы правядзення разлікаў, выканання транзакцый па плацежных картках і іншых сэрвісаў для прыватных і карпаратыўных кліентаў», — заявілі ў банку.

https://www.pvestnik.by/?p=84329