У перыяд акцыі праваахоўнікі ініцыююць правядзенне мноства розных мерапрыемстваў. Усе яны будуць накіраваны на прафілактыку спажывання і збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў сярод непаўналетніх. У межах акцыі запланаваны бацькоўскія сходы. Для педагогаў адбудуцца трэнінгі па тактыцы выяўлення непаўналетніх, якія знаходзяцца ў стане наркатычнага ап'янення. Для навучэнцаў устаноў адукацыі правядуць займальныя лекцыі, віктарыны і спартыўныя мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю здаровага ладу жыцця. Адбудуцца выязныя судовыя паседжанні па разглядзе крымінальных спраў у дачыненні да навучэнцаў па арт.328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
З мэтай спынення распаўсюджвання наркотыкаў у пазначаны перыяд супрацоўнікі міліцыі правядуць рэйды па забаўляльных установах, інтэрнатах і месцах, дзе збіраецца моладзь.
- На жаль, праблема наркаспажывання не губляе сваёй актуальнасці — адзначае начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі УУС Віцебскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Алег Гарбачоў. - Летась на Віцебшчыне ў сувязі з перадазіроўкай шпіталізаваныя 22 чалавекі, з іх 1 непаўнагадовая.
У дачыненні да 18 падлеткаў былі распачаты крымінальныя справы паводле арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь.