Вызначаны імёны лаўрэатаў абласной прэміі «Чалавек года Віцебшчыны-2021»

09.03.2022

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт рашэннем №37 ад 24 студзеня 2022 г. прысвоіў ганаровае званне "Чалавек года Віцебшчыны" па намінацыях:

прамысловасць, гандаль і паслугі, фінансавая дзейнасць, малы і сярэдні бізнэс:

  • Барсуковай Вользе Анатольеўне – першаму намесніку начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці
  • Блізнёву Раману Пятровічу - генеральнаму дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства "Полацк-Шкловалакно"
  • Васільеву Уладзіславу Юр'евічу - намесніку генеральнага дырэктара - дырэктару філіяла "Вытворчае ўпраўленне інфармацыйных тэхналогій і перспектыўнага развіцця газавай гаспадаркі" вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскаблгаз"
  • Вогару Юрыю Мікалаевічу – галоўнаму тэхнолагу філіяла "Папяровая фабрыка "Чырвоная Зорка" адкрытага акцыянернага таварыства "Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат", Чашніцкі раён
  • Дашкевічу Алегу Мікалаевічу – агенту страхавому прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства "Белдзяржстрах" па Пастаўскім раёне
  • Дойліну Юрыю Уладзіміравічу - генеральнаму дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства "Віцебскдрэў"
  • Іванюку Андрэю Анатольевічу – дырэктару сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю "Манулі Гідраўлікс Мануфактурынг Бел", Аршанскі раён
  • Карпезе Віктару Васільевічу - слесару-рамонтніку завода "Палімір" адкрытага акцыянернага таварыства "Нафтан", г.Наваполацк
  • Максімаву Міхаілу Васільевічу - дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства "Свет паслуг Плюс"
  • Пазняку Максіму Віктаравічу - электрагазазваршчыку вытворчасці № 1 "Асноўнае" сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю "Наваполацкі завод тэхналагічных металаканструкцый", Полацкі раён
  • Шыёнку Валянціну Анатольевічу - начальніку цэха металаканструкцый прыватнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Палімерканструкцыя";

аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка:

  • Ахрамёнку Юрыю Сяргеевічу - кіраўніку аддзялення (цяплічнай гаспадаркай) філіяла "Вясна-энерга" віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі "Віцебскэнерга", Полацкі раён
  • Грэчнай Алене Паўлаўне - начальніку дрэваапрацоўчага цэха дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Лепельскі лясгас"
  • Казаку Аляксандру Аляксандравічу - начальніку Глыбоцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
  • Камароўскаму Аляксандру Аляксеевічу - трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці вытворчага кааператыва "Альгоўскае", Віцебскі раён
  • Касцяню Георгію Пятровічу - першаму намесніку дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства "Пастаўскі малочны завод"
  • Курленка Валянціне Ціханаўне - аператару свінагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм філіяла "Зара" закрытага акцыянернага таварыства "Віцебскаграпрадукт", Чашніцкі раён
  • Муха Анатолю Канстанцінавічу – галоўнаму інжынеру рэспубліканскага вытворчага даччынага ўнітарнага прадпрыемства "Талачынскі кансервавы завод"
  • Шалаш Марыне Валер'еўне – птушкаводу вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Птушкафабрыка Аршанская"
  • Шкіндзер Наталлі Мікалаеўне - аператару машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства "Шайтэрава", Верхнядзвінскі раён;

жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, сувязь, транспарт і камунікацыі:

  • Батура Леаніду Валянцінавічу – дырэктару філіяла Дарожна-будаўнічае ўпраўленне № 2 адкрытага акцыянернага таварыства "Дарожна-будаўнічы трэст № 1, г.Віцебск"
  • Джанкову Анатолю Дзмітрыевічу - вадзіцелю аўтамабіля грузавой службы філіяла "Аўтатранспартнае прадпрыемства № 18 г.Браслава" адкрытага акцыянернага таварыства "Віцебскаблаўтатранс"
  • Жукаву Уладзіміру Сяргеевічу - дырэктару даччынага камунальнага праектна-пошуковага ўнітарнага прадпрыемства "Інстытут "Віцебсксельбудпраект"
  • Земляному Віктару Аляксеевічу – слесару па рамонце абсталявання кацельняў і пылапрыгатоўчых цэхаў участка па рамонце і абслугоўванні цэнтральных цеплавых пунктаў і кацельнага абсталявання даччынага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак "Оршацепласеткі"
  • Казлоўскаму Мікалаю Антановічу – машыністу аўтагрэйдэра камунальнага рамонтнага ўнітарнага прадпрыемства "Гардармост"
  • Калтунову Мікалаю Іванавічу - старшаму вытворцу работ вытворчасці "Упраўленне механізацыі № 141" адкрытага акцыянернага таварыства "Будаўніча-мантажны трэст № 16, г.Наваполацк"
  • Скакуну Уладзіміру Уладзіміравічу - дырэктару Верхнядзвінскага філіяла Віцебскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам "Віцебскаблтоп"
  • Сакаловай Таццяне Міхайлаўне – дзяжурнаму па чыгуначнай станцыі Орша-Цэнтральная (пазакласная) станцыі Орша транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі"
  • Федзюку Вячаславу Аляксандравічу – абліцоўшчыку-плітачніку камунальнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства "Шумілінская ПМК-70"
  • Шпакову Аляксею Арцёмавічу - дырэктару ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Шумілінскага раёна;

сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, спорт, ахова здароўя, моладзь):

  • Багатыровай Валянціне Васільеўне – рэктару ўстановы адукацыі "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава"
  • Бальшаковай Наталлі Яўгенаўне – дырэктару дзяржаўнай установы адукацыі "Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі"
  • Драздовай Жанне Станіславаўне – урачу клінічнай лабараторнай дыягностыкі (загадчыку) клініка-дыягнастычнай лабараторыі Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы дзяржаўнай установы аховы здароўя "Полацкая цэнтральная гарадская бальніца"
  • Засімовіч Лізавеце Мікалаеўне – навучэнцы 4-га курса ўстановы адукацыі "Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І.І.Салерцінскага"
  • Козелу Ігару Мікалаевічу – урачу-неўролагу (загадчыку) неўралагічнага аддзялення стацыянара ўстановы аховы здароўя "Браслаўская цэнтральная раённая бальніца"
  • Канахову Уладзіславу Мікалаевічу – студэнту 4-га курса механіка-тэхналагічнага факультэта ўстановы адукацыі "Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт"
  • Ксензаву Віктару Анатольевічу – урачу-анестэзіёлагу-рэаніматолагу (загадчыку аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі) установы аховы здароўя "Сенненская цэнтральная раённая бальніца"
  • Лазоўскай Кацярыне Сяргееўне – дырэктару дзяржаўнай установы "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Віцебскага раёна"
  • Літвіновічу Івану Уладзіміравічу – спартсмену-навучэнцу дзяржаўнай навучальна-спартыўнай установы "Віцебская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 1"
  • Мартынавай Алене Валер'еўне - галоўнаму ўрачу ўстановы аховы здароўя "Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі"
  • Матросавай Святлане Георгіеўне – настаўніку матэматыкі дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія № 2 г.Віцебска"
  • Муранковай Кацярыне Васільеўне – дырэктару дзяржаўнай установы "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна"
  • Рабцаву Алегу Ігаравічу - спартсмену-навучэнцу дзяржаўнай навучальна-спартыўнай установы "Віцебская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 1"
  • Стэльмачонак Аліне Міхайлаўне – настаўніку нямецкай мовы дзяржаўнай установы адукацыі "Зялёнкоўскі дзіцячы сад – базавая школа імя Т.С.Марыненка Полацкага раёна“
  • Якаўлеву Дзянісу Віктаравічу – галоўнаму захавальніку фондаў установы культуры "Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова";

забеспячэнне законнасці і правапарадку, папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, дзейнасць органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадскіх арганізацый:

  • Вішнявецкаму Міхаілу Лявонцьевічу - начальніку галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
  • Ляшчынскаму Міхаілу Аляксандравічу - першаму намесніку старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, пенсіянеру
  • Новікавай Алене Мікалаеўне – старэйшыне аг.Добрынь Дубровенскага раёна, бібліятэкару філіяла "Добрынская сельская бібліятэка" дзяржаўнай установы культуры "Дубровенская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"
  • Скавародка Дзмітрыю Анатольевічу - начальніку аддзялення пагранічнага кантролю "Урбаны" Полацкага пагранічнага атрада
  • Трафімаву Паўлу Альбертавічу – участковаму інспектару міліцыі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by