Аператыўнасць навапалачан Вольгі Сапун і Мікалая Арцюхоўскага была адзначана міліцыянерамі. Яны скруцілі дэбашыра, які размахваў нажом у пад'ездзе жылога дома. Як высветлілася пазней, невядомы мужчына паспрабаваў пракрасціся ў прыпаркаваны аўтамабіль. Аднак ажыццявіць задуманае яму не ўдалося - у аўто спрацавала сігналізацыя. 37-гадовая гаспадыня іншамаркі звярнула ўвагу на шум і выглянула ў акно. Заўважыўшы, што незнаёмец спрабуе адкрыць яе машыну, яна, не раздумваючы, кінулася абараняць сваю маёмасць. Калі жанчына падышла бліжэй, злачынца дастаў нож, рушыў насустрач. Ратуючыся, пацярпелая схавалася ў пад'ездзе. Тут ёй на дапамогу і прыйшоў Мікалай Арцюхоўскі. Ім удалося самастойна затрымаць хулігана да прыбыцця супрацоўнікаў міліцыі.