Наша міліцыя прайшла слаўны шлях, у яе гісторыю ўпісана нямала гераічных старонак і легендарных імёнаў. Вартавыя парадку ўсіх пакаленняў сумленна выконвалі і выконваюць свой абавязак.
Уласцівыя вам мужнасць, самааддача, пастаянная гатоўнасць прыйсці на дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу, – гэта тыя якасці, якія выклікаюць глыбокую павагу.
Сваёй добрасумленнай службай вы спрыяеце эканамічнай і сацыяльнай стабільнасці ў раёне, абараняеце канстытуцыйныя правы і інтарэсы грамадзян. Дзякуючы гэтаму людзі жывуць і працуюць спакойна, захоўваючы ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Высокай ацэнкі заслугоўваюць ваш прафесіяналізм і вернасць абавязку.
Ад усёй душы жадаем вам поспехаў у вашай высакароднай дзейнасці, моцнага здароўя і дабрабыту.
Няхай у кожнай сям'і пануюць мір і згода, а жыццё напаўняецца яркімі падзеямі, любоўю і клопатам родных і блізкіх вам людзей.
Старшыня Полацкага раённага
выканаўчага камітэта
І. І. Марковіч
Старшыня раённага
Савета дэпутатаў
І. Ф. Грыбовіч