Забарона на лоўлю шчупака будзе дзейнічаць з 9 сакавіка па 25 красавіка ў Віцебскай вобласці

03.03.2022

Штогадовая вясновая нерестовая забарона на лоўлю шчупака ў Беларусі пачынаецца з 1 сакавіка 2022 года ў Мінскай, Магілёўскай, Брэсцкай, Гродзенскай і Гомельскай абласцях і працягнецца да 15 красавіка 2022 года. У Віцебскай вобласці дадзеная забарона ўступае ў сілу з 9 сакавіка і працягнецца да 25 красавіка 2022 года.

У дадзены перыяд часу ў рыбалоўных угоддзях краіны забараняецца забіраць злоўленага шчупака ў якасці ўлову. Злоўленага шчупака варта неадкладна выпусціць назад у вадаём цэлым.

"Ахоўныя меры звязаны з пачаткам нерасту ў дадзенага вiду. Шчупак ідзе на нераст раней за іншых вяснова-нерастуючых рыб, паколькі не так патрабавальны да прагрэву вады, а часам нерастуе нават пад лёдам. Пресноводны драпежнік вельмі важны для балансу іхтыяфауны, ён з'яўляецца свайго роду рэгулятарам: знішчае малакаштоўную дробязь, хворых і аслабленых рыб, што спрыяе лепшаму росту каштоўных відаў і аздараўленню іх папуляцый".

Вылаў шчупака падчас нераставай забароны цягне за сабой адказнасць. За кожную незаконна здабытую асобіну парушальніку давядзецца заплаціць 9 базавых велічынь. Таксама парушальніку можа быць прызначаны штраф у памеры да 30 базавых велічыняў паводле арт.16.25 КоАП Рэспублікі Беларусь. Прычыненне шкоды на суму 100 і больш базавых цягне крымінальную адказнасць па арт.281 КК Рэспублікі Беларусь.

Полацкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету

Тэл. 77-43-27