Дзяржпамежкамітэт: забароны на выезд мужчын з Беларусі няма

03.03.2022

Абмежаванні ў пропуску асоб і транспартных сродкаў беларускім бокам не ўводзіліся. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранiчнага камітэта Антон Бычкоўскі.

Па паведамленні ведамства, у дэструктыўных інтэрнэт-рэсурсах распаўсюджваецца ілжывая інфармацыя аб забароне на выезд з Беларусі мужчынскаму насельніцтву. «Забароны на выезд з Рэспублікі Беларусь для мужчын ад 18 да 60 гадоў не было», - паведаміў Бычкоўскі.

Ён падкрэсліў, што для атрымання дакладнай і актуальнай інфармацыі па пытаннях перасячэння беларускай мяжы рэкамендуем звяртацца да афіцыйных крыніц.

https://www.pvestnik.by/?p=84070