У Мінабароны распавялі, з якой нагоды можа прыйсці позва ў ваенкамат

03.03.2022

У Міністэрстве абароны распавялі, з якой нагоды грамадзяніну Беларусі можа прыйсці позва для прыбыцця ў ваенны камісарыят па месцы жыхарства, паведамляе БЕЛТА.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць атрымаць позву ў рамках мерапрыемстваў вясновага прызыву на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве згодна з указам Прэзідэнта №34 ад 09.02.2022 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве» .

Яны могуць быць выкліканы ў ваенкамат для праходжання медыцынскага агляду з мэтай вызначэння ступені прыдатнасці і непасрэднай адпраўкі ў войскі. Увесну яна прызначана на красавік - май.

Акрамя таго, гэта тычыцца праходжання штогадовых планавых ваенных збораў для вайскоўцаў запасу: афіцэраў, прапаршчыкаў, сяржантаў, салдат. Гэтыя мерапрыемствы ажыццяўляюцца ў рамках збораў у інтарэсах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, збораў у інтарэсах органаў і падраздзяленняў тэрытарыяльных войск і збораў у інтарэсах іншых войск і воінскіх фарміраванняў Беларусі.

Позва таксама прыходзіць у рамках штогадовага планавага прызыву афіцэраў запасу на ваенную службу згодна з указам Прэзідэнта ад 24.02.2022 «Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу». У ваенкамат у такім выпадку неабходна з'явіцца для праходжання планавага медыцынскага агляду вайскоўцам запасу для планавага ўдакладнення персанальных дадзеных аб месцы жыхарства і працы, а таксама сямейным становішчы ваеннаабавязанага запасу.

Тэрміны прызыву ў 2022 годзе намечаны на першае паўгоддзе.

https://www.pvestnik.by/?p=84076