Назіраецца тэндэнцыя ўстойлівага росту. За мінулы тыдзень захворванне ў параўнанні з папярэдняй вырасла на 89,45%. Аднавіўся рост захворвання вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі і пнеўманіямі – адпаведна на 49 % і 48,9%. У вобласці перапрафілявана 15,8% ложкаў ад агульнага фонду, у абласным цэнтры – 21%. Варта адзначыць, што шпіталізацыя ідзе не такімі тэмпамі, як у папярэднюю хвалю, хоць неабходнасць у дадатковых ложках яшчэ існуе. Адзначаецца тэндэнцыя павелічэння захворвання сярод дзіцячага насельніцтва - з 1,9% да эпідпад'ёму да 9,6% за мінулы тыдзень. Сярод хворых дзяцей - большы працэнт малодшай узроставай групы. На сённяшні дзень усяго шпіталізавана 122 дзіцяці па вобласці, з якіх 47 - у Віцебскі абласны дзіцячы клінічны цэнтр, адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі.
На базе Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы створаны міжраённы цэнтр для лячэння пацыентаў, інфіцыраваных каранавірусам.
Асаблівасцю 5-й хвалі з'яўляецца высокая кантагіёзнасць віруса, лічаць спецыялісты. Пры аднолькавым узроўні захворвання каранавiруснай інфекцыяй колькасць пацыентаў, якія падлягаюць шпіталізацыі, прыкладна ў тры разы менш, чым у 4-ю хвалю. А таксама прыкладна ў тры разы менш клінічна цяжкіх форм, пры якіх патрабуецца знаходжанне ў рэанімацыйных аддзяленнях і ёсць неабходнасць выкарыстоўваць апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх. Калі ў 4-ю хвалю сярэдняя колькасць штодня шпіталізаваных пацыентаў перавышала 300 чалавек, сёння - у тры разы менш, таму асноўная нагрузка кладзецца на амбулаторна-паліклінічнае звяно.
Крыніца: pvestnik.by